Рунныя камяні ў Елінгу
Рунныя камяні ў Елінгу* | |
---|---|
Jelling Mounds, Runic Stones and Church** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii |
Спасылка | 697 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Каардынаты | 55°45′21″ пн. ш. 9°25′10″ у. д.HGЯO |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1994 (18 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Рунныя камяні ў Елінгу — рунныя камяні з дацкага горада Елінга, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны. Рунічнымі надпісы на валунах датуюцца X стагоддзем.
Малы камень
[правіць | правіць зыходнік]На малым камені, усталяваным каля 955 года, першым дацкім каралём Гормам Старым высечаны надпіс:
kurmr kunukr karthi kubl thusi aft thurui kunu sina tanmarkar but,
што азначае:
Горм кароль зрабіў памятны камень у гонар Цюры, сваёй жонкі, Даніі ўладар/валадарка.
Гэты першы пісьмовы ўспамін назвы краіны Danmark, знойдзены ў межах самой Даніі. Сама назва была вядома прынамсі за 75 гадоў да ўзвядзення манумента: у геаграфічным апісанні Паўночнай Еўропы, зробленым уэсэкскім каралём Альфрэдам Вялікім дацкая тэрыторыя завецца «dene mearc».
Вялікі камень
[правіць | правіць зыходнік]Вялікі камень у Елінгу з'яўляецца свайго роду «сведчаннем пра нараджэнне» Даніі. Камень вышынёй 2,43 метра, які важыць каля 10 тон, быў усталяваны каралём Харальдам I Сінязубым не раней за 965 год з надпісам, які абвяшчае, што:
Haraltr kunukr bath kaurua kubl thausi aft kurm fathur sin auk aft thaurui muthur sina sa haraltr ias sar uan tanmaurk ala auk nuruiak auk tani karthi kristna,
гэта значыць:
Харальд кароль паставіў гэты камень у гонар Горма, бацькі свайго, і Цюры, маці сваёй. Харальд, які заваяваў усю Данію і Нарвегію, хто хрысціў датчан.
Вычасаная на камені выява раней была каляровай. Каляровую копію каменя можна ўбачыць у нацыянальным музеі. Рунныя камяні размешчаны ў двары Елінгскай царквы паміж двума вялікімі пахавальнымі курганамі. Яны з'яўляюцца сведчаннямі эпохі пераходу скандынаваў ад язычніцтва да хрысціянства. Камяні, разам з магільнікамі і царквой, занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].
За сваю доўгую гісторыю камяні падвяргаліся ўздзеянню надвор'я, што прывяло да з'яўлення расколін. У 2008 годзе эксперты ЮНЕСКА, вывучыўшы іх стан, прапанавалі перанесці камяні ў памяшканне. Аднак Камітэт па культурнай спадчыне Даніі вырашыў пакінуць камяні на іх гістарычным месцы, надзейна ўкрыўшы шклянымі вітрынамі. У конкурсе, на які было прадстаўлена 157 праектаў, быў выбраны аптымальны дызайн ахоўных канструкцый. Праект быў рэалізаваны ў 2012 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 697 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рунныя камяні ў Елінгу